Урачэбны прыём. Востраўскі ФАП Ляхавіцкага раёна

У Востраве і блізкіх да яго вёсках Таццяна Аніскевіч чалавек вядомы і вельмі патрэбны. Яна загадвае мясцовым ФАПам, і як гэта звычайна бывае, з’яўляецца для тутэйшых людзей самай першай, аўтарытэтнай, самай блізкай і жаданай медыцынскай дапамогай.
І ў ФАПе, і падчас візітаў на дом (іншы раз накіроўваецца  да пацыентаў на скутары) яна паспявае зрабіць усё, што залежыць ад яе як ад медработніка, і ніколі не эканоміць на спагадлівасці, душэўнасці, міласэрнасці. Фельчар вышэйшай катэгорыі ведае кожнага з больш як 900 жыхароў яе ўчастка з васьмі вёсак. Яна не толькі жадае ўсім здароўя, але і дапамагае гэта здароўе захаваць.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Урачэбны прыём. Востраўскі ФАП Ляхавіцкага раёна

  • 17/06/2017 в 22:03
    Permalink

    Таццяна Паўлаўна для ўсіх сваіх пацыентаў не толькі фельчар. Яна вельмі чулая, адказная і працавітая. Ад чыстага сэрца віншую Вас з прафесійным святам. Чалавек, які носіць белы халат, нездарма асацыюецца з чысцінёй і выратаваннем, з палёгкай болю і хуткай дапамогай. Хай кожны дзень радуе Вас удзячнымі водгукамі тых, хто звярнуўся да Вас за дапамогай , хай побач будзе калектыў аднадумцаў і верных сяброў. Ад усёй душы віншую з Днём медыка і хачу пажадаць спрытна і ўмела спраўляцца са сваёй працай, перамагаць любы дыягназ і любую хворасць, ганарыцца сваім пакліканнем і любіць сваю прафесію, ніколі не парушаць клятвы, дадзенай Гіпакрату і ў кожным сваім дню знаходзіць шчасце і радасць .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *