Заўтра была вайна… 22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
76 гадоў назад у самыя кароткія чэрвеньскія ночы і ў самыя доўгія дні зямля на гэтым месцы кіпела ад выбухаў. Першыя баі з фашыстамі… Пачатак найцяжэйшага шляху да Перамогі… Гераізм савецкіх салдат… Страты, якія немагчыма аднавіць… Жыцці, аддадзеныя за мір… А роўна 50 гадоў назад удзячныя нашчадкі герояў узвялі Курган Славы на месцы даўніх баёў – непадалёку ад вёскі Мазуркі. Паўстагоддзя гэтаму помніку і за тры чвэрці стагоддзя страшнай даце – 22 чэрвеня 1941 года. Ніхто не забыты, нішто не забыта.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Здравствуйте! Столько имен названо в статье «Каля Шчары-ракi» в газете от 21 июня 2017 года: Рассказов, Спиридонов, Воробьев, Радионов и другие. И ни одной улицы в городе в честь перечисленных в заметке героев ВОВ. Но зато несколько улиц под одним названием Полевая. А почему?