Праверкі выявілі
За 3 квартал 2011 года інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне ў адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці па Брэсцкай вобласці правяла 7 праверак юрыдычных асоб, у тым ліку 2 выязныя – у сувязі з ліквідацыяй суб’ектаў гаспадарання, 29 – індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях захавання падатковага і іншага заканадаўства.
Парушэнні выяўлены ў кожнага праверанага суб’екта гаспадарання. У ходзе праверак дадаткова паступіла ў бюджэт падаткаў (збораў), пені і штрафаў у суме 14,4 млн. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 адказныя асобы арганізацый і 7 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Акрамя таго, па інфар-мацыі аб парушэннях суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці заканадаўства, якая паступіла ў інспекцыю, праведзена 4 пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі. Па іх выніках складзены 4 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 2 асобы, да парушальнікаў прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 1,5 млн. рублёў.
У выніку кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных работнікамі нашай інспекцыі сумесна з работнікамі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, на тэрыторыі горада Брэста на аўтамабіль “Аўдзі-80” коштам 20 млн. рублёў – сродак учынення адміністрацыйнага правапарушэння – накладзены арышт. Ва-дзіцель гэтага транспартнага сродку ажыццяўляў перавозку пасажыраў без дзяржаўнай рэгістрацыі.
Пастановамі гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці і суда Ляхавіцкага раёна да парушальнікаў прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 5,3 млн. рублёў.
Асноўнымі парушэннямі падатковага і іншага заканадаўства, якія выяўлены ў ходзе праверак, з’яўляюцца заніжэнне падаткаабкладаемай базы, несвоечасовае налічэнне і ўплата належных сум падаткаў, збораў (плацяжоў) у бюджэт, парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разлік, рэалізацыя алкагольных напіткаў пры выязным гандлі суб’ектамі гаспадарання, якія не адносяцца да сістэмы спажыўкааперацыі, і ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.
Зінаіда ШПАК,
намеснік начальніка
аддзела падаткаабкладання арганізацый
і іншых даходаў