З агнём трэба на вы

Падчас рамонту гаспадар і гаспадыня бензінам адмывалі рэчы ад фарбаў. Мужчына выносіў іх і адначасова курыў. Ад цыгарэты  на ім загарэлася адзенне. З апёкамі 60 працэнтаў цела ён дастаўлены ў райбальніцу.

Там жа знаходзіцца і 61-гадовая жыхарка Хацяжа. Жанчына, інвалід па зроку, распальвала печку з дапамогай лёгкаўзгаральнай вадкасці і па неасцярожнасці выліла яе на сябе. У выніку атрымала апёкі 40 працэнтаў цела. Невядома, што было б з пацярпеўшай, якая не стала звяртацца за медыцынскай дапамогай, каб не сацыяльны работнік, які прыйшоў вечарам ёй дапамагаць і  вы-клікаў хуткую.

Раніцай 29 кастрычніка падраздзяленні Ляхавіцкага і Баранавіцкага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях выехалі па выкліку на тушэнне пажару ў вёску  Падлаззе. Яшчэ да прыезду выратавальнікаў сусед праз акно выцягнуў паўжывога гаспадара дома. Пажарныя  не дазволілі агню знішчыць дом, пашкоджана толькі частка жылога пакоя. А вось гаспадар са значнымі апёкамі знаходзіцца ў бальніцы.

Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *