25 чэрвеня – Дзень моладзі. Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!

Члены маладзёжнага педагагічнага атрада з летніка "Чайка" Ганна Бохан, Наталля Ятчэня, Марыя Бохан, Аксана Субоцкая. На чацвярых ім – 81 год. Палічыце, колькі кожнай. Шчаслівая жыццёвая пара – маладосць!
Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!
Маладосць – гэта не толькі пэўны перыяд у жыцці кожнага чалавека, але і асаблівы стан душы. Гэта час надзей, адкрыццяў, невычэрпнай энергіі, крэатыўных планаў і іх рэалізацыі. Менавіта вам, сённяшнім школьнікам, навучэнцам, студэнтам, маладым спецыялістам, вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень нашага рэгіёна, працягваць і развіваць усё тое станоўчае, што створана старэйшымі пакаленнямі, назапашана гісторыяй роднага краю.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою, імкнення да новых перамог і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.