Здароўе – галоўны скарб
Медыкі Ляхавіччыны не засталіся ў баку ад рэспубліканскай медыка-асветніцкай акцыі «Ранняе выяўленне і прафілактыка цукровага дыябету». У нашым раёне, як і па ўсёй Брэстчыне, праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне людзей з гэтай хваробай ці з фактарамі рызыкі яе развіцця. 10 лістапада ў раённым будынку вузла паштовай сувязі, а 11 лістапада ў раённай аптэцы можна было зрабіць аналіз крыві на вызначэнне ўзроўню глюкозы, памераць артэрыяльны ціск, вагу і рост. Удзел у акцыі прынялі многія неабыякавыя да свайго здароўя ляхавічане.