Геаграфія «Ляхавічка»

Смачна! Клас! Малайцы! Гэта пра прадукцыю Ляхавіцкага малочнага завода і пра майстэрства калектыву, які забяспечыў выпуск запатрабаванага асартыменту. Нашага «Ляхавічка» пакаштавалі жыхары многіх раёнаў Беларусі, і ўсе без выключэння ацэньваюць па вышэйшым бале, галасуюць за яго пакупніцкім попытам, які не змяншаецца. Ну, а пра колькасць узнагарод, што СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» атрымаў за прадукцыю ў самых прэстыжных конкурсах, і гаварыць лішне: літаральна з кожнага прывозяць дыпломы і прызы. А эканамічны аргумент на карысць прадпрыемства, якое працуе па самых сучасных тэхналогіях і не спыняе мадэрнізацыю вытворчасці, – трываласць, стабільнасць, развіццё.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *