Ляхавіцкія замалёўкі. Частка 3.

...На гэтыя самыя зоркі, што і сёння запальваюцца ў начным небе, глядзелі даўнія продкі, хто першым пасяліўся на ўзбярэжжы рачулкі,  якой наканавана было атрымаць дзіўную назву – Ведзьма. А колькі дзённых зорак на небасхіле Ляхавіччыны запалілі нашы землякі сваімі прыгожымі справамі, творчасцю, стваральнай працай, натхненнем!
Ляхавіцкі строй у дачыненне да нашага горада – гэта не толькі даўні стыль адзення, народныя звычаі і рамёствы. Гэта цэлая гісторыя, якая пачалася як мінімум 525 гадоў назад, працягваецца сёння і будзе працягвацца, хацелася б верыць, бясконца. На месцы магутнейшай фартэцыі цягнуцца да сонца дрэвы, пасаджаныя нашымі землякамі ў гонар 510-годдзя Ляхавічаў. У цэнтры горада «працуе» пастаянная вясёлка – гэта сонца сваволіць у пырсках фантана. На плошчы Перамогі ля помніка загінуўшым пры вызваленні райцэнтра героям заўсёды кветкі. Учора-сёння-заўтра ў непарушнай сувязі. Інакш быць не можа.
Са святам, горад-імяніннік! Са святам, землякі!
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *