Аварыя на дарозе Баранавічы – Ляхавічы: два чалавекі забітыя, два цяжка параненыя
Вечар мінулай нядзелі азмрочыла сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне, што адбылося на 15-ым кіламетры аўтадарогі Баранавічы – Ляхавічы. Жыхар вёскі Дарава-Чыж, рухаючыся ў накірунку Баранавіч на аўтамашыне “Форд-Эскорт”, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем “Опель-Астра”. Вадзіцель і пасажыр “Форда” загінулі на месцы аварыі. Ляхавічанка, што ехала ў “Опелі” ў якасці пасажыркі, атрымала шматлікія рэзаныя траўмы твару і сур’ёзныя траўмы вачэй. Каб своечасова аказаць жанчыне і вадзіцелю ме-дыцынскую дапамогу, у ліквідацыі аварыі былі задзейнічаны падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
ДТЗ адбылося ў 150 метрах ад дарожнага знака “Канец зоны забароны абгону”…
Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць дысцыплінаванымі, законапаслухмянымі і праяўляць максімальную асцярожнасць падчас перамяшчэння, тым больш, калі размова ідзе пра такі ажыўлены ўчастак трасы. За 4 гады на згаданым участку дарогі загінулі 14 чалавек, яшчэ 23 атрымалі траўмы.
Памятайце: вадзіцелі і пасажыры павінны падчас руху ў аўтамабілі выкарыстоўваць рамяні бяспекі, пры ДТЗ гэта дапаможа папярэдзіць сур’ёзныя траўмы. Без страты зроку магло абысціся і ў апошняй аварыі, калі б пасажырка не забылася прышпіліцца…
Сярод асноўных фактараў павышэння аварыйнасці – перавышэнне вадзіцелямі скорасных рэжымаў, выезд транспартных сродкаў на паласу сустрэчнага руху. Пры здзяйсненні гэтага і іншых манеўраў на праезнай частцы неабходна быць гранічна ўважлівым! Часцяком дастаткова элементарнага захавання правілаў дарожнага руху, каб аварыі не здарылася.
Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ РАУС.