Будуемся

Вельмі актыўна ідзе будаўніцтва жылля ў Брэсцкай вобласці. За першае паўгоддзе  ўведзена ў эксплуатацыю 312,5 тысяч квадратных метраў – гэта больш за 60 працэнтаў ад гадавога задання.
Стараецца не адставаць і наш раён. Літаральна праз месяц землякі пачнуць абжываць 35 новенькіх кватэр у адрэканструяваным доме №54 па вуліцы Леніна ў райцэнтры. Будаўнікі заканчваюць падрыхтоўку аб’екта да здачы. Новы дом – новыя кватэры, адпаведна, і скарачэнне чаргі грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэння жыллёвых умоў. Па стане на  1 ліпеня 2017 года такіх – 933.
Прэзідэнт краіны 4 ліпеня падпісаў Указ №240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”, які прадугледжвае  адраснае субсідзіраванне.
Намеснік старшыні райвыканкама  Сяргей Юшкевіч патлумачыў, што  гэта новы від дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Напрыклад,  мнагадзетныя (іх на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Ляхавіцкім райвыканкаме  118) і маладыя сем’і (135), дзеці сіроты (108) змогуць за кошт субсідый  пагасіць частку асноўнага  доўгу па крэдытах на будаўніцтва жылля. Прадугледжаны і іншыя спрыяльныя ўмовы. Субсідыі  будуць разлічвацца, зыходзячы з колькасці членаў сям’і, нарміраваных памераў жылога памяшкання і нарматыву  кошту будаўніцтва.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *