Зарапад ад “Звонкай раніцы”
Шырокамаштабны праект па падтрымцы таленавітай моладзі «Звонкая раніца» ва ўсіх рэгіёнах краіны ажыццяўляе рэдакцыя «Настаўніцкай газеты» і Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». 11 лістапада конкурсны адбор па выяўленні таленавітых юных спевакоў прайшоў і ў Ляхавіцкім ГДК. Свае вакальныя здольнасці і артыстызм прадэманстравалі 30 аматараў розных песенных жанраў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў (21 — са школ Ляхавіччыны, 9 — з Баранавіч і Баранавіцкага раёна). Нягледзячы на цёплую і добразычлівую атмасферу, якая панавала на конкурсе, удзельнікі вельмі хваляваліся, бо гэта былі сапраўды сур’ёзны кастынг і вялікая канкурэнцыя. Журы назвала прозвішчы кандыдатаў у наступны тур конкурсу.
Надзея СОКАЛ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі