Ляхавіцкія аграномы павучыліся ў прафесіяналаў

Сумесную вучобу галоўных аграномаў, аграномаў, начальнікаў вытворчых участкаў, спецыялістаў станцый аховы раслін арганізавалі ўпраўленні сельскай гаспадаркі харчавання Ляхавіцкага і Ганцавіцкага райвыканкамаў. У Ляхавічы былі запрошаны спецыялісты вядомых фірм рэспублікі, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы новых тэхналогій аховы раслін. У прыватнасці, размова ішла пра ўнясенне мікраэлементаў пад пасевы сельгаскультур. Былі праслуханы лекцыі, дадзены адказы на пытанні. Вынікі вучобы падвёў галоўны аграном Ляхавіцкага райсельгасхарчу Мікалай Каплыноў.

Аліна АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *