Дарожныя метамарфозы
У чэрвені дарога з Альхоўцаў на Завінне стала будаўнічым аб’ектам: яе рыхтуюць для ўкладкі пакрыцця з эмульсійна-мінеральнай сумесі (на здымку). Завозіцца шчабёнка, якая тут жа трамбуецца і ўкатваецца. Працягласць дарогі – 5,67 кіламетра. Кошт аб’екта – 1 мільён 100 тысяч рублёў. Фінансаванне ідзе з абласнога бюджэту і за кошт субвенцый з рэспубліканскага дарожнага фонду. Працуюць на добраўпарадкаванні і рамонце прафесіяналы з ДРБУ-200. Плануецца, што ўжо ў лістападзе транспарт пойдзе па новенькай стужцы.
Дарэчы, сёлета спраўджваецца яшчэ адна доўгачаканая падзея: райцэнтр і аграгарадок Падлессе цяпер звязвае дарога з сучасным пакрыццём. Кошт абноўкі – 1 мільён 280 тысяч рублёў. Сродкі выдаткоўваюцца з тых самых крыніц, што і на папярэдне ўзгаданы аб’ект.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.