Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Патрэбны комплекс

З 17 па 27 ліпеня ў Ляхавіцкім раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. За 6 месяцаў гэтага года ўчынена больш такіх злачынстваў, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу супраць жыхара вёскі Дарава-Чыж, які ў стане алкагольнага ап’янення пагражаў забойствам сваёй сужыцельцы. Давядзецца адказаць перад законам і жыхару аграгарадка Русінавічы, які здзекаваўся над сваёй маці.

Нагадваем, што ў РАУС па нумары 2-48-37 працуе тэлефон гарачай лініі “П’янству – не”, па якім можна паведаміць пра факты бытавога насілля, незаконнага абароту алкаголю (ананімнасць гарантавана).

Аляксандр МАШЭЙ, старшы інспектар прафілактыкі РАУС.

Замест арміі арышт

Не першы раз без уважлівых прычын не з’явіўся па павестцы ў ваенкамат жыхар Ляхавіцкага раёна 1996 года нараджэння. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад прызыву на вайсковую службу). Калі віна будзе даказана, то ўхілісту пагражае штраф, арышт да 6 месяцаў або абмежаванне ці пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Далёка не ад’ехаў

Ноччу 18 ліпеня невядомы з пад’езда аднаго з дамоў у райцэнтры ўкраў веласіпед. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злодзея – 50-гадовага ляхавічаніна, які затрыманы ў адміністрацыйным парадку.

Дачы злодзеяў не любяць

Крадзяжы з дачаў – даволі распаўсюджанае злачынства. Адным з апошніх адрасоў, куды наведаліся злодзеі, стала вёска Мінічы. Праз гарышча невядомы залез у дом і ўкраў бензапілу, газонакасілку і 7 бутэлек гарэлкі.  А праз дзень абрабавалі дом у Вольцы: укралі зварачны апарат, іншае электра- і будаўнічае абсталяванне. Узбу-джаны крымінальныя справы.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,

намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *