З узнагародай!
За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё энергетычнай галіны і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем утварэння філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстэнерга» Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны інжынер Ляхавіцкага раёна электрычных сетак філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга» Сяргей ФІНЮЦІН, Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – вадзіцель раёна электрычных сетак Леанід МАКАРЭВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны: за бездакорную службу, добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, маёмасці і ў сувязі са святкаваннем Дня пажарнай службы Беларусі – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій РАБЦЭВІЧ; за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага ўпраўлення, высокі прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю галоўны спецыяліст Крывошынскага сельскага выканаўчага камітэта Ніна БУЦЬКО.