У кніг таксама юбілей
Да знамянальнай гісторыка-культурнай даты – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – купалаўка і сельскія бібліятэкі ладзяць шматлікія выставы, сустрэчы, акцыі, прагляды, семінары, дыспуты, конкурсы.
Колькі ўсяго цікавага даведаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пабываюць на пастаянна дзеючай выставе «У кніг таксама юбілей», арганізаванай ў дзіцячай бібліятэцы. Больш за 120 маленькіх чытачоў удзельнічалі ў тэатралізаваным свяце «Кніжны сусвет». На сустрэчу з імі завіталі любімыя казачныя персанажы і каралева Кніга. Яны праводзілі конкурсы, віктарыны, гульні, загадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі. І па зацікаўленых тварах рабят было відаць: галоўная задача бібліятэкараў – прывіць любоў да мастацкага слова, выхаваць любоў да чытання – дасягнута.
Далучыліся да юбілейных урачыстасцей і ўдзельнікі дзіцячага клуба «Натхненне». Яны актыўна паспрабавалі сябе ў якасці мадэляў у фотаконкурсе «Мая кніга для свету», аб’яўленым міжнародным радыё «Беларусь» і прысвечаным 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Работы (фота са сваёй любімай кнігай ці яе малюнак) ад прэтэндэнтаў на перамогу дасылаюцца з розных краін свету. Кожны можа праз інтэрнэт прагаласаваць за фотаздымак, што найбольш спадабаўся.
Добрым дапаможнікам у падрыхтоўцы святочных мера-прыемстваў стаў буклет «500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню», падрыхтаваны і выдадзены аддзелам біблія-тэчнай рэкламы і маркетынгу ЦБС.
Цікавая прапанова купалаў-кі – фотавыстава за шклом у зале абанемента. Экспазіцыя дэманструе выявы першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны, а таксама яго выданняў, друкарскага станка і іншага.
Не менш актыўныя і сельскія бібліятэкі. Напрыклад, у Тухавіцкай прайшло свята «Карабель, дзе вет-разі – старонкі». Акрамя тутэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак цікава бавілі час іх равес-нікі, якія гасцявалі ў бабуляў і дзядуляў на канікулах. Для многіх удзельнікаў свята стала сапраўдным адкрыццём гісторыя ўзнікнення кнігі. Падчас віктарыны рабяты адгадвалі назвы кніг, галоўных герояў.
У Начаўскай сельскай бібліятэцы ладзілася выстава-віктарына «Цудоўная азбука». Як аказалася, начаўскія дзеці не толькі любяць чытаць, у тым ліку творы беларус-кіх пісьменнікаў і паэтаў, але і робяць гэта вельмі ўважліва.
У ліпені святкавалі 135-годдзе з нара джэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 70-годдзе прысваення Ляхавіцкай бібліятэцы імя Купалы. Сярод шэрага разнастайных мерапрыемстваў адметным стаў конкурс электроннай прэзентацыі «Пясняр зямлі беларускай», у якім перамог мастацкі кіраўнік Тальмінавіцкага СДК Алег Салавей, другое месца ў вучаніцы СШ № 2 Надзеі Адамчык, трэцяе заняў Уладзіслаў Болтуць з Начаўскай СШ.
Наперадзе яшчэ шмат сустрэч з друкаваным багаццем – кнігай. Сёння яна хоць і вельмі адрозніваецца ад сваёй першакрыніцы, але для сваіх чытачоў такая ж прывабная і чаканая.
Наталля БАГДАНОВІЧ,
намеснік дырэктара ЦБС па рабоце з дзецьмі.