Гэтыя правілы не толькі першавераснёўскія. З 25 жніўня па 5 верасня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!».

Заканчэнне летніх канікулаў і пачатак навучальнага года – час павышанай увагі для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Для папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 25 жніўня па 5 верасня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!». У гэты перыяд вадзіцелям неабходна пры кіраванні аўтамабілем у светлы час сутак рухацца з уключаным бліжнім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі (п.166.9 ПДР). Ігнараванне такога патрабавання з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне папярэ-джанне ці штраф у памеры да 2 базавых велічынь.
Не варта забывацца яшчэ пра адзін важны аспект: перавозка дзяцей дапускаецца пры ўмове забеспячэння іх бяспекі. У выпадку рэзкага тармажэння, сутыкнення ці перакульвання аўтамабіля выключыць ці зменшыць магчымасць траўмавання дзіцяці дапамогуць сродкі пасіўнай бяспекі: дзіцячыя калыскі і крэслы, а таксама спецыяльная падушка для сядзення (бустэр) і рэмень бяспекі аўтамабіля. Дарэчы, пры выкарыстанні бустэра рэмень павінен праходзіць праз плячо і грудную клетку дзіцяці і ні ў якім выпадку не спаўзаць на шыю.
24 аварыі з удзелам непаўналетніх адбылося з пачатку года на тэрыторыі Брэстчыны. Адно дзіця загінула, 27 атрымалі розныя, у тым ліку цяжкія, траўмы. Магчыма, гэтыя лічбы падштурхнуць ставіцца да бяспекі сваіх і чужых дзяцей больш сур’ёзна…
Андрэй ПЕРАХОД, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *