«Залатое пяро «Белай Русі»

Падведзены вынікі раённага этапу  рэспублі-канскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2017». Удзельнічаць у ім маглі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, а ў асобнай намінацыі «Беларусь вачыма дзяцей» – ад 12 да 17 гадоў. Конкурс ініцыяваны РГА «Белая Русь» пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі і адукацыі, асноўнай мэтай  ставіць папулярызацыю  культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей, выяўленне новых журналісцкіх талентаў.
У раённую камісію,  якую ўзначальвае старшыня раённай арганізацыі «Белай Русі» Леанід Калбаса, паступіла 14 творчых работ.
Першае месца за матэрыялы «Застыўшая музыка стагоддзяў. Экскурсійны тур па палацава-паркавых комплексах Ляхавіччыны» прысуджана вучаніцы Жарабковіцкай СШ Вераніцы Казакевіч. Работы «Шчасце жыць у мірнай краіне»  выпускніцы Крывошынскай СШ Алены Навікевіч і  «Мой родны край» выхаванкі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ульяны Шайкоўскай падзялілі другое месца.  Трэцяе месца таксама падзелена паміж вучаніцай Крывошынскай СШ Ульянай Дыдышка і  сёлетнім  выпускніком гімназіі  Раманам Кендышам.
Як адзначыў Леанід Калбаса, усе работы цікавыя і дастойныя ўвагі, журы было цяжка вызначыцца з пераможцамі. Да Дня беларускага пісьменства прызёры раённага этапу конкурсу атрымалі граматы раённай арганізацыі “Белай Русі” і падарункі.
Галіна  ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *