Заказвалі? Атрымайце! ДП «Нача»
Усе, хто быў заняты на ўборцы, папрацавалі добра ці вельмі добра. Да ліку апошніх дырэктар ДП Мікалай Тарлюк аднёс экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе братоў Віталія і Сяргея Васюкевічаў. Іх машына была далёка не новая і не самая прадукцыйная. Перш чым вывесці свой КЗС-10 на хлебную ніву, Віталій і Сяргей надалі яму ўзровень надзейнай гатоўнасці. У полі ж былі на роўных з экіпажамі, якія кіравалі машынамі большай магутнасці і меншай зношанасці, што немалаважна. Намалацілі больш за тысячу тон зерня, пераключыліся на іншыя гаспадарчыя клопаты. Па-за жнівом і Віталій, і Сяргей кіруюць трактарамі, гатовы і ўмеюць працаваць практычна з любымі сельгасмашынамі і агрэгатамі.
«Нача» ў многім ужо адсеялася. Завяршылі з азімымі рапсам і ячменем. Апошняя культура, відавочна, не знаходзіць папулярнасці сярод гаспадарак раёна. «Нача» – адна з нямногіх, дзе лічаць і робяць інакш.