Па рацэ плыла… карова

На пульт цэнтра аператыўнага кіравання РАНС патэлефанавалі рыбакі, якія паведамілі, што па рацэ плыве карова, а гаспадара не відаць. Спрабавалі яе выцягнуць самі, але безвынікова. Начальніку каравула ПАВЧ №1 Сяргею Траяноўскаму і яго калегам давялося каля паўкіламетра прайсці ўздоўж меліярацыйнага канала, спрабуючы дапамагчы рагулі. Знясіленую жывёлу выцягнулі і перадалі пастуху.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.
Фота з архіва РАНС.