Факт-экспрэс-навіны
· ПА АСАБІСТЫХ ПЫТАННЯХ. У мінулую суботу прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Майсюк. Магчымасцю падзяліцца сваімі праблемамі і прапановамі з дэпутатам парламента скарысталіся 3 жыхары раёна. Усе ўзнятыя імі пытанні датычылі добраўпарадкавання райцэнтра.
· ПЛЕНУМ. На мінулым тыдні ў сталічным Доме журналіста праходзіў пленум БСЖ, на якім былі прааналізаваны вынікі года і вызначаны задачы Беларускага саюза журналістаў на перспектыву. Справаздачу аб дзейнасці творчага саюза зрабіў яго старшыня Анатолій Лемяшонак. У рабоце пленума прыняла ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў органах статыстыкі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна ўзнагаро-джана эканаміст аддзела ста-тыстыкі Ляхавіцкага раёна Соф’я ВЕЛЬКАНЕЦ.
· АГУЛЬНЫ ІНТАРЭС. У канцы мінулага тыдня Ляхавіччыну наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка. Леанід Паўлавіч прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, а таксама сустрэўся са свяшчэннаслужыцелямі ўсіх рэлігійных канфесій раёна, актывам РА ГА «Белая Русь».
· НА БЕГАВОЙ ДАРОЖЦЫ. У пятніцу і суботу на базе Ляха-віцкай ДЮСШ прайшоў шосты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы нашага земляка Генадзія Валюкевіча — чэмпіёна Еўропы ў трайным скачку, майстра спорту міжнароднага класа.
Падрабязнасці — у бліжэйшых нумарах «ЛВ».
· ТАКІЯ, ЯК УСЕ. Сустрэча пад назвай «Мы разам», прысвечаная Міжнароднаму дню інва-лідаў, адбудзецца 2 снежня ў ГДК (пачатак у 14 гадзін). Як расказалі ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН, у праграме прадугледжаны выстава творчых работ людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі «Жыві з захапленнем», канцэрт, работа гандлёвых радоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-16-77.