“Міране” і “Кола” – добрая кампанія

У адзін з мінулых выхадных дзён у глядзельнай зале Дараўскага СДК, як кажуць, яблыку не было дзе ўпасці. Выступіць перад сельскімі працаўнікамі, падзякаваць ім за працу прыйшлі і прыехалі госці.

Светла і прыміральна прагучала прамова айца Іаана, які зусім нядаўна застаўся служыць у храме святога Мікалая Цудатворца. А пасля быў канцэрт: на сцэне заззяла вясёлка фарбаў ад убораў народнага ансамбля песні “Міране” з пасёлка Мір Баранавіцкага раёна. Дарэчы, кіраўнік калектыву Людміла Іваноўская – наша зямлячка, нарадзілася ў Ляхавічах. Вясёлыя, гарэзлівыя, лірычныя мелодыі, здаецца, не толькі ўздымалі настрой у зале, але і змянілі надвор’е за вокнамі. Многія нумары гучалі “на біс”.

Сярод гледачоў было шмат вайскоўцаў – гэта добры пачатак творчых стасункаў калектыву СДК і вайсковай часці.

Прыемна, што моладзь з цікавасцю ўспрымала выступленне фальклорнага ансамбля Дома культуры “Кола”.

Такая цудоўная сустрэча адбылася дзякуючы кіраўніцтву СВК “Дарава” і аддзела культуры, а таксама камандаванню вайсковай часці.

Вольга ДРОЗД,

дырэктар

Дараўскага СДК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *