Вогненная ноч з трагічным зыходам
Па-ранейшаму ў нашым раёне напружанай застаецца сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на іх: з пачатку года адбылося 39 вогненных здарэнняў, у агні загінулі 5 чалавек. Злоўжыванне спіртнымі напіткамі, неасцярожнае абыхо-джанне з агнём, у тым ліку і пры курэнні, ігнараванне элементарных правілаў пажарнай бяспекі, адсутнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – асноўныя прычыны пажараў.
Чарговы пажар адбыўся ў ноч на 27 лістапада. На тэлефон 101 паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома па вуліцы Раганава ў райцэнтры. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС дом быў напоўнены дымам. З аднаго пакоя выратавальнікі вынеслі целы дзвюх дзяўчат (1990 і 1994 гадоў нараджэння) без прыкмет жыцця.
Траім маладым людзям удалося вырвацца з абдымкаў пажару і застацца жывымі…
Прычына пажару ўстанаўліваецца, пракуратура праводзіць праверку.
РАНС у чарговы раз рэкамендуе ўсім устанавіць дома аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія своечасова папярэдзяць аб узгаранні.
Дзмітрый НОВІК,
інспектар інспекцыі
дзяржпажнагляду РАНС