«Томас» святлу не таварыш. Зранку панядзелка моцны вецер сваволіў на тэрыторыі ў тым ліку і Ляхавіцкага раёна

На ліквідацыю наступстваў «Томаса» ў раёне былі накіраваны 6 брыгад энергетыкаў, і да вечара панядзелка падача святла была адноўлена. Непагода даставіла клопатаў выратавальнікам і дарожнікам. Паваленыя дрэвы перакрылі ўчастак дарогі Альхоўцы-Задвор’е і вуліцу ў Свяціцы. Сіламі ДРБУ-200 завалы ліквідаваны. А выратавальнікі справіліся з аварыйным дрэвам на вуліцы Камсамольскай у аграгарадку Падлессе.
З нашым раёнам цыклон развітаўся толькі ўчора.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Інфаграфіка БЕЛТА.