
Мусіць, прыспеў час нашым камунальнікам заняцца вывучэннем мясцовай геатэктонікі і высветліць, што за працэсы выклікаюць правалы зямной кары, напрыклад, як гэта адбылося ля рашоткі ліўневай каналізацыі па вуліцы Камсамольскай райцэнтра (здымак уверсе) і пешаходным бульварчыку ад вуліцы Леніна да вуліцы 17 Верасня (здымак унізе). Дарэчы, гэтая лужына, як і зрушаныя ліхтары ўжо фігуравалі на старонках «ЛВ» (№ 55 за 22 ліпеня). Чакалася, што камунальнікі выправяць хібы. Але пакуль перамен да лепшага не заўважана. На жаль.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.