Будуць профі!

Галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч і загадчыца райпаліклінікі Наталля Гарбачова з маладымі кадрамі: урачом акушэрам-гінеколагам Марынай Новік, участковым тэрапеўтам Дар’яй Зайцавай і загадчыкам інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Віктарам Макарчуком.

Сёлета ў медустановы раёна на работу прыйшлі 44 маладыя спецыялісты, у тым ліку  13 урачоў і ўрач-інтэрн.  Каб стаць сапраўднымі прафесіяналамі, ім спатрэбяцца час, актыўная медыцынская практыка і, безумоўна, падтрымка і падказка старэйшых і больш вопытных калег.

Не апошнюю ролю ў станаўленні маладых медкадраў адыгрывае  пазіцыя кіраўніцтва ЦРБ. Галоўны ўрач Георгій Хлябовіч перакананы: каб маладыя і перспектыўныя замацоўваліся на працоўным месцы, нельга пакідаць без увагі многія пытанні. Тут і забеспячэнне жыллём (сёлета, як і летась, маладым урачам выдзяляецца 7 арэндных кватэр), і дастойная зарплата (рашэннем адміністрацыі ЦРБ маладым спецыялістам павялічаны даплаты па кантракце), і магчымасці для самарэалізацыі (не толькі прафесійнай, хаця для апошняга ў райбальніцы  таксама робіцца нямала, у тым ліку арганізуецца навучанне сумежным спецыяльнасцям, павышэнне кваліфікацыі і г.д.). Канешне, вялікае значэнне мае атмасфера ў працоўным калектыве, якую сярод іншага ствараюць і тутэйшыя традыцыі настаўніцтва.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *