Спартыўная вертыкаль у Ляхавічах
23 верасня ДЮСШ стала месцам правядзення раённай спартакіяды «Вертыкаль-2017». На спартыўных пляцоўках майстар-клас у гульні ў шашкі, шахматы, настольны тэніс і г.д. дэманстравалі 4 каманды: сацыяльная сфера, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, сельскія саветы, эканоміка.
У камандным заліку лепшай стала каманда сацыяльнай сферы, за ёй — упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання. Трэцяе месца раздзялілі каманды эканомікі і сельскіх саветаў.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.