Кастрычнік – час кветак і ўдзячнасці

Дарагія ветэраны-землякі!
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Менавіта вы заклалі шматлікія добрыя традыцыі і сёння з’яўляецеся прыкладам адказных і нераўнадушных адносін да справы, да жыцця грамадства, блізкіх людзей. Вы перадаяце дзецям, унукам і праўнукам лепшыя сямейныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, аб’ядноўваючы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін непарыўны ланцужок.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, утульнасці, добрага настрою.
Няхай кожнае імгненне вашага жыцця будзе акружана ўвагай, клопатам і любоўю.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.