Жыццё працягваецца
Увага дзяржавы і грамадства да людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі заўсёдная. А ў Дзень інвалідаў іх запрасілі ў гарадскі Дом культуры, каб даведацца пра жыццё, патрэбы, проста падтрымаць маральна. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук, які расказаў пра тое, што робіцца ў раёне для стварэння безбар’ернага асяроддзя, пра занятасць інвалідаў, імкненне раённай улады дапамагчы людзям, якіх ён назваў моцнымі духам. Сапраўды, многія з іх, нягледзячы ні на што, знаходзяць у сабе сілы не проста жыць, а быць карыснымі грамадству. Пра гэта красамоўна расказала выстава работ інвалідаў, арганізаваная ў фае ГДК спецыяльна да гэтай сустрэчы.
Цікавы канцэрт падрыхтавалі да сустрэчы: спявалі, танцавалі. Але не толькі самадзейныя артысты. Народную песню выканала Галіна Зыранава – мужная, прыгожая і светлая душа. Яна прыкавана да інваліднай каляскі, але не скараецца лёсу, бо, як сказала Галіна, жыццё працягваецца.
Многія людзі з абмежаванымі магчымасцямі (у асноўным тыя, хто выставіў свае работы) атрымалі падарункі, якія ўручыла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Пішч. Спонсарам выступіў прадпрымальнік Андрэй Дуганаў.
Аліна ЛАПІЧ
здорова, што такие святы праводзяцца. не у кожным раёне Беларуси ёсць такая традыцыя. Поспехау вам!