Ваш яркі сябар флікер

Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі людзей на дарозе застаюцца наезды на пешаходаў, асабліва не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Восенню, калі скарачаецца светлавы дзень, пагаршаюцца ўмовы надвор’я,  гэта пытанне паўстае найбольш востра.
Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за невыкарыстанне ў цёмны час сутак флікераў прыцягнуты 371 пешаход, 264 знаходзіліся на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення. І хто ведае, што магло б здарыцца з імі, калі б супрацоўнікі міліцыі не спынілі небяспечную «прагулку».
Пераходзіць праезную частку можна толькі па пешаходных пераходах і на дазваляльны сігнал светлафора, а ў цёмны час сутак абавязкова насіць святлоадбівальныя элементы, – у гэтым залог бяспекі.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць пра факты парушэння ПДР вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку пра знаходжанне апошніх на праезнай частцы ў нецвярозым стане паведамляць па тэлефоне 102.
Андрэй ПЕРАХОД,
начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *