Крымінальны падман
Падзеі, якія паслужылі падставай для ўзбуджэння, расследавання крымінальнай справы і вынясення прыгавора судом Ляхавіцкага раёна тром жыхарам г. Баранавічы і аднаму – Ляхавіцкага раёна за дачу заведама лжывых паказанняў, мелі месца яшчэ летась.
22 жніўня мінулага года прыкладна ў 2.40 пры кіраванні матацыклам у стане алкагольнага ап’янення на вуліцы Дзесюкевіча ў райцэнтры быў затрыманы грамадзянін Л., які раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.
З-за таго, што над ім навісла пагроза ўзбуджэння крымінальнай справы і канфіскацыі транспартнага сродку, Л. угаварыў сваіх знаёмых даць ілжывыя паказанні. Знаёмыя сцвярджалі ў час следства і ў судзе, што Л. не кіраваў транспартным сродкам, а за рулём матацыкла быў адзін з іх. У судзе дзяржаўным абвінаваўцам звярталася ўвага сведкаў на наступствы такіх паводзін, магчымасць узбуджэння крымінальнай справы, але яны засталіся пры сваіх паказаннях. Нягледзячы на непрызнанне Л. сваёй віны, спробы стварэння з дапамогай знаёмых яму «алібі», у студзені гэтага года суд вынес у адносінах Л. абвінаваўчы прыгавор.
Па ініцыя-тыве пракуратуры раёна следчым камітэтам у адносінах сведкаў, якія далі на стадыі папярэдняга следства і ў судзе заведама лжывыя па-казанні, былі ўзбуджаны 4 крымінальныя справы. З улікам пры-знання віны 4 асобы асуджаны да пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 1150 рублёў кожнаму.
Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор Ляхавіцкага раёна.