Бульбяная СКАРБонка. Сёлета Ляхавіцкі раён – лідар на Брэстчыне па ўраджайнасці бульбы
Сёлета Ляхавіцкі раён – лідар на Брэстчыне па ўраджайнасці бульбы: у нас 455 цэнтнераў з гектара (летась было 301) пры сярэднім абласным паказчыку – 319. Тон, бясспрэчна, задае СВК «Ляхавіцкі», дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 538 цэнтнераў другога хлеба!

ААТ «Жарабковічы» на другім месцы і па бульбяных плошчах (101 гектар), і па ўраджайнасці (445 цэнтнераў з гектара). На ўборцы другога хлеба, якую плануюць завяршыць да 15 кастрычніка, заняты два камбайны. Бульбасховішча ўмяшчальнасцю 3 тысячы тон амаль запоўнена.
А вось у райаграсэрвісе ўраджайнасць бульбы – усяго 195 цэнтнераў з гектара, убрана 25 гектараў з 50 пасаджаных. Пры такіх тэмпах уборка можа зацягнуцца яшчэ на месяц.
Увогуле ў сельгаспрадпрыемствах раёна па стане на 6 кастрычніка ўбраны 181 гектар і накапана 8221 тона бульбы.
Галіна КАНЬКО.