Пастка для грыбнікоў

Падрабязнасці расказаў старшы оперупаўнаважаны групы пошукавай работы крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый Прыхач. Міліцыя і выратавальнікі выехалі на месца пошукаў адразу пасля вячэрняга званка ў дзяжурную службу з просьбай аб дапамозе. Нягледзячы на прымаемыя меры (былі задзейнічаны і ганцавіцкія праваахоўнікі), адразу знайсці грыбніка не атрымалася – яму прыйшлося начаваць у лесе. І толькі калі на наступны дзень мужчына выйшаў на сувязь, пошукі спыніліся. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.
Дарэчы, гэтай восенню другі раз у адным і тым жа месцы блукаюць грыбнікі. Яшчэ адзін выпадак блуканняў некалькі гадоў назад закончыўся смяротным зыходам.
Дзмітрый Прыхач нагадаў: адпраўляючыся ў лес, неабходна апрануцца ў яркае, зручнае і непрамакальнае адзенне, абутак. Абавязкова паведаміць пра паход родным і ні ў якім разе не ісці туды аднаму. Папярэдне трэба добра зарадзіць батарэю мабільнага тэлефона, узяць ваду, не лішнімі будуць і запалкі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.