Трагічная сустрэча ў Ляхавіцкім раёне. У мінулы панядзелак каля 6 гадзін раніцы лоб у лоб сутыкнуліся дзве фуры

У выніку ДТЗ дальнабойшчык з Польшчы загінуў на месцы здарэння, вазіцель другога грузавіка дастаўлены ў аддзяленне Ляхавіцкай рэанімацыі.
Беларуская фура перавозіла будаўнічыя матэрыялы, польская – упакоўку для прадуктаў. Пасля сутыкнення MAN праехаў яшчэ метраў 400 і спыніўся на абочыне.
Абставіны аварыі расследуюць упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ.
Фота з архіва АДАІ РАУС.