Факт-экспрэс-навіны

· МІНІМАЛКА. Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года ўстанаўліваецца ў памеры Br1 млн.Пагадзінная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br5930.

Павелічэнне МЗП садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці.

· АРБІТЫ КУЛЬТУРЫ. Нясвіж стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года.

Старт акцыі «Культурная сталіца Беларусі» дадзены ў пачатку 2010 года. Яна пры-значана зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры жыхарам усіх гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, са-дзейнічае актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад, павялічваецца прыток турыстаў. На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы. Першай культурнай сталіцай краіны стаў Полацк, у 2011 годзе эстафету прыняў Гомель.

· ПАЖАДАННІ. У школах  Брэстчыны стартавалі ўрокі пісьма на тэму «Мае пажаданні Дзеду Марозу». Гэта сумеснае мерапрыемства Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

· СТОП, БРАКАНЬЕРЫ! Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Ганцавіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае пра забарону самавольна нарыхтоў-ваць дрэвы хвойных парод. Як паведаміў начальнік інспекцыі Міхаіл Пішч, з 20 снежня будуць арганізаваны рэйды па выяўленні незаконных высечак елак і соснаў. Парушальнікі забароны будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях  (штраф можа скласці да 50 базавых велічынь).

· ЮНЫЯ І НЕДЫСЦЫПЛІНАВАНЫЯ. 21 пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме праведзена з пачатку года. Разгледжана больш за 230 матэрыялаў, якія паступілі ў КСН. Па словах намесніка старшыні камісіі Юрыя Нес-цяровіча, найбольш частыя «госці» пасяджэнняў — юныя парушальнікі правілаў дарожнага руху, непаўналетнія, якія былі заўважаны за ўжываннем спіртнога, а таксама дробныя хуліганы.

· РЭАРГАНІЗАЦЫЯ. Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне ператварылася з унітарнага прадпрыемства ў акцыянернае таварыства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *