Нелегал па-за законам

Усяго на тэрыторыі раёна праверана 80 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне ў Беларусі.
Складзена 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Парушальнікамі сталі і нашы суайчыннікі, і грамадзяне Украіны, Узбекістана, Бельгіі.
Дэпартаваны грамадзянін Рэспублікі Узбекістан, які ажыццяўляў працоўную дзейнасць без спецыяльнага дазволу.
За незаконнае прадастаўленне іншаземцам жылля прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 2 нашы землякі і грамадзянін Украіны, які пастаянна пражывае ў нашай краіне.
Юрый ДЗЯМІД,
в. а. начальніка АГіМ.