На шляху да «разумных гарадоў»
Сёлета Дзяржстандарт адзначае 25-годдзе з дня ўтварэння. У 2017 годзе мерапрыемствы па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, аб’яднаны дэвізам «Стандарты спрыяюць стварэнню «разумных гарадоў».
Сучасныя стандарты ўстанаўліваюць патрабаванні да рэсурсазберагальных і інтэлектуальных тэхналогій на ўсіх стадыях праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі будынкаў – жылых, вытворчых і грамадскіх. Забяспечваюць іх энергетычную і экалагічную эфектыўнасць. Прадастаўляюць магчымасць дыстанцыйнага кіравання асвятленнем, ацяпленнем, бытавымі прыборамі з дапамогай устройстваў і сетак з лічбавай інфармацыяй.
Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у гэтых накірунках ажыццяўляецца ў рэчышчы агульнасусветных тэндэнцый. З 30 ліпеня 2017 года ў рэспубліцы дзейнічаюць абноўленыя рэдакцыі законаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі. Даныя заканадаўчыя акты максімальна поўна адлюстроўваюць усе аспекты дзейнасці ў пазначаных вышэй сферах, адпавядаюць нормам Дагавора аб ЕАЭС, прынцыпам СГА. Іх прымяненне дазволіць прамысловасці і бізнесу адпавядаць сучасным запытам рынку і гібка рэагаваць на іх, забяспечваць абарону жыцця і здароўя грамадзян, ахову навакольнага асяроддзя, умацоўваць гандлёва-эканамічныя сувязі.
Дзеючая ў нашай краіне нарматыўная тэхнічная база ахоплівае практычна ўсе галіны эканомікі і сацыяльную сферу. Усяго ў рэспубліцы сёння дзейнічае больш за 30000 СТБ і ДАСТ. Найбольш інтэнсіўна развіваецца стандартызацыя ў машынабудаўнічым сектары, электратэхніцы, радыёэлектроніцы і сувязі, хіміі і нафтахіміі, харчовай прамысловасці, будаўніцтве.
У падтрымку «разумных» тэхналогій, якія забяспечваюць доступ да ўсіх відаў інфармацыі незалежна ад месца і часу, электроннага гандлю ўмацоўваецца прысутнасць стандартызацыі ў IT-сферы. Пашыраюцца комплексы стандартаў, накіраваныя на эканомнае выкарыстанне рэсурсаў у будынках і збудаваннях, пры эксплуатацыі электратэхнікі. Гэтыя напрамкі вызначаны як прыярытэтныя і ў міжнародным маштабе, што знайшло адлюстраванне ў тэматыцы Сусветнага дня стандартызацыі-2017.
На сённяшні дзень прыняты 44 тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС (Мытнага саюза) на розныя віды прадукцыі, з якіх 36 ўжо дзейнічаюць. Ажыццяўляецца распрацоўка яшчэ 13 тэхнічных рэгламентаў, 5 з якіх знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Гэтыя дакументы ўстанаўліваюць патрабаванні да сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі, лакафарбавых матэрыялаў, будынкаў і збудаванняў, будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, алкагольнай прадукцыі, інш.
У сучасных умовах адным з найважнейшых інструментаў забеспячэння ўстойлівай канкурэнтаздольнасці бізнесу і павышэння эфектыўнасці любой арганізацыі з’яўляецца ўкараненне сучасных сістэм менеджменту. На гэта нацэльвае рэалізуемы ў краіне комплекс мер на 2016 – 2020 гады па стымуляванні ўкаранення ў эканоміку краіны перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю.
Дакумент не толькі прадугледжвае мерапрыемствы па стварэнні ўмоў для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, але і адначасова прапануе арганізацыям канкрэтныя падыходы і методыкі для дасягнення поспеху. Як вядома, кампаніі ўсяго свету, у тым ліку і нашай рэспублікі, уцягнуты ў рух па пераходзе на новы ўзровень менеджменту ў галіне якасці, які павінен быць завершаны да 15 верасня 2018 года.
Дапамогу ў эфектыўным укараненні новых патрабаванняў заўсёды гатовы аказаць тэрытарыяльныя цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
РУП «Брэсцкі ЦСМС».