Не сячыце, мужыкі…
У мінулы аўторак жыхар вёскі Куршынавічы 1964 года нараджэння вырашыў спілаваць дрэва недалёка ад свайго дома, каб нарыхтаваць на зіму дровы. Падчас работ спілаваны ствол упаў на вяскоўца. З траўмамі мужчына быў дастаўлены ў Ляхавіцкую райбальніцу. Медыкі правялі экстранную аперацыю і вымушаны былі ампутаваць пацярпеламу левую руку.
Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Міхаіл ЛАНКУЦЬ, старшы следчы РАСК.