«Нядобрае» скрыжаванне. Думаецца, месца на фотаздымку пазналі многія ляхавічане

Думаецца, месца на фотаздымках пазналі многія ляхавічане.  Перакрыжаванне вуліц Дзесюкевіча і Янкі Купалы ў райцэнтры – кропка даволі ажыўленая, і гэта зразумела: побач – СШ № 1, па дарозе перамяшчаюцца тыя, каму трэба трапіць у бальніцу, паліклініку, раён электрасетак, сацыяльна-педагагічны цэнтр і ЦКРНіР, раённы аддзел фонду сацабароны насельніцтва, райаддзел унутраных спраў.  Так што тут нямала і пешаходаў, і аўтамабільнага транспарту, асабліва раніцай, калі ўсе спяшаюцца на работу, у школу ці, напрыклад, на прыём да ўрача.

Некалькі тыдняў назад знаёмы пейзаж дапоўнілі рамонтна-будаўнічыя работы – якраз на самым перакрыжаванні. Зразумела, што раскопкі на праезнай частцы з’явіліся не проста так, а па пільнай патрэбе.  Вось толькі актыўных работ на месцы не назіраецца, а час ідзе. Пешаходам, у тым ліку дзецям,  даводзіцца быць значна больш асцярожнымі пры пераходзе  дарогі нават па «зебры». А вадзіцелям часам і наогул праяўляць майстэрства лавіравання, ды такога, што ў навакольных замірае сэрца.

Трэба сказаць, што скрыжаванне і без раскопак мае «нядобрую» рэпутацыю. Паблізу адбылася ўжо не адна аварыя, у тым ліку, на жаль, з трагічным фіналам. Няўжо адказныя службы не хвалюе пытанне, колькі яшчэ будзе ствараць патэнцыяльную небяспеку гэты аб’ект, няхай сабе і «аформлены» па ўсіх правілах – агароджай і знакамі.

Фота Маргарыты КУХТА.

Ва ўсякім разе так аб’ект выглядаў 20 кастрычніка

2 thoughts on “«Нядобрае» скрыжаванне. Думаецца, месца на фотаздымку пазналі многія ляхавічане

  • 21/10/2017 в 21:53
    Permalink

    21 10 2017 на 20_00 вид объекта без изменений …!

  • 23/10/2017 в 15:40
    Permalink

    Коммунальники ждут когда «ЛВ» обратит свое внимание. На этой неделе положат асфальт 100%.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *