Ляхавіцкая прапанова для сталіцы

Не згубіліся сярод іншых і прадпрыемствы Брэстчыны. Ляхавіччына таксама не засталася ў баку ад грандыёзнага кірмашу: у сталіцы пабывалі нашы райпо і кансервавы завод.
Прадукцыя Ляхавіцкага малочнага завода, хлебабулачныя вырабы вытворчасці кааппрама, свежае мяса і паўфабрыкаты, садавіна і агародніна –
такі тавар прывезлі на продаж прадпрыемствы райспажыўкааперацыі. Куплялі мінчане з задавальненнем: за два дні ў райпоўскую касу паступіла 12 тысяч рублёў.
Для ляхавіцкіх кансерваўшчыкаў кірмаш – чарговая магчымасць для рэкламы сваёй прадукцыі, і яны скарысталіся ёю па поўнай праграме: прапанавалі пакупнікам плодаагароднінныя кансервы, сокі.
Гандлявалі ляхавічане пад акампанемент творчых калектываў. Сярод іншых прадстаўнікоў мастацкай самадзейнасці – народная эстрадная група «Пачатак» ГДК і народны клуб песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.