Як па тонкім лёдзе

Страта зроку – сур’ёзнае выпрабаванне. Яго дапамагаюць пераадольваць члены абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, пярвічкі якога створаны па ўсёй Брэстчыне. У сярэдзіне кастрычніка з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем невідушчых яны аб’явілі традыцыйны месячнік «Чалавек з белым кіем». Важна, каб людзі з праблемамі зроку не адчувалі адзіноты і ведалі, што ў іх ёсць сябры, якія заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі.
У раённай арганізацыі БТІ па зроку 150 чалавек. Яе старшыня Алена Пішч расказвае, што члены арганізацыі ўдзельнічалі ў абласным конкурсе «Эрудыт». Нашы землякі актыўна адказвалі на інтэлектуальныя пытанні і дастойна выглядалі сярод іншых. Членам арганізацыі даступны разнастайныя сродкі рэабілітацыі, у тым ліку праграмныя і апаратныя.
Сёння ў Століне праходзіць абласны семінар, на якім абмяркоўваецца стварэнне безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці і ўмоў сацыяльна-эканамічнай актыўнасці інвалідаў па зроку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.