Без цыгарэты і здаравей, і танней. 16 лістапада – Сусветны дзень адмовы ад курэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў

Тытунекурэнне прызнана сёння ва ўсім свеце адным з самых распаўсюджаных і значных фактараў рызыкі для здароўя чалавека. Яно займае другое месца ў спісе прычын заўчаснай смерці людзей.
Асноўныя прычыны смяротнасці  ў нашым раёне ў мінулым годзе – хваробы сістэмы кровазвароту (45,6 працэнта),  новаўтварэнні (12,6), знешнія прычыны (7,4 працэнта). Згодна статыстыкі, з курэннем звязана 30-40 працэнтаў усіх выпадкаў смерці ад ішэмічнай хваробы сэрца, 30 – ад анкалагічных захворванняў. 97 працэнтаў захварэўшых ракам лёгкага з’яўляюцца актыўнымі курыльшчыкамі.
У 2016 годзе паказчык агульнага захворвання ўсяго насельніцтва раёна перавышаў сярэднеабласны. Гэта адбылося  з-за хвароб сістэмы крова-звароту і органаў дыхання.
Па выніках сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў пачатку мінулага года, у раёне  кураць: асобы ад 16 да 20 гадоў – 26,2 працэнта, ад 21 да 30 – 32, старэйшыя за 30 гадоў – 26,7 працэнта.
З мэтай абароны правоў  грамадзян, якія не кураць, у раёне праводзіцца работа па стварэнні свабодных ад курэння тэрыторый. Забаронена яно ў шэрагу грамадскіх месцаў (за выключэннем спецыяльна прызначаных для гэтай мэты), ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, у аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання (акрамя аб’ектаў, якія рэалізуюць тытунёвыя вырабы і якія маюць прызначаны для абслугоўвання грамадзян памяшканні з дзеючай сістэмай вентыляцыі); у памяшканнях органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; на ўсіх відах вакзалаў, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях метрапалітэна, ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонах цягнікоў, на суднах, у самалётах, за выключэннем цягнікоў дальняга следавання, пасажырскіх суднаў і самалётаў, у якіх прадугледжаны месцы для курэння.
З 1 студзеня 2017 года штрафам у памеры да 92 рублёў караюцца за курэнне ў месцах, дзе яно забаронена; да 690 рублёў – за курэнне  ў дапаможных памяшканнях шматкватэрнага жылога дома; да 690 рублёў ці папярэджаннем –  за курэнне, якое парушае правілы пажарнай бяспекі.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе кіраўнікам арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці аб’явіць тэрыто-рыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння. Прапануецца прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця.
Няхай рашэнне кінуць курыць стане нашым агульным планам! Далучайцеся да руху, заявіўшы пра свае правы на грамадскія памяшканні, свабодныя ад тытунёвага дыму, на забарону рэкламы, прасоўвання і спонсарства  тытунёвых вырабаў!
16 лістапада 2017 года будзе праходзіць прамая тэлефонная лінія ўрача-нарколага па пытаннях адмовы ад курэння па тэлефоне 2-46-43 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.
Беражыце сябе і будзьце здаровымі!
Ганна КЛІМОВІЧ,
псіхолаг райЦГіЭ.
ФАКТ

 

У склад тытунёвага дыму ўваходзіць каля 3000 хімічных рэчываў, якія пашкоджваюць жывую тканку. На працягу 30 гадоў курыльшчык выкурвае прыкладна 20000 цыгарэт, ці 160 кг тытуню, паглынаючы ў сярэднім 800 г нікаціну, і падвяргае небяспецы не толькі сябе, але і тых, хто побач. Тытунёвы дым, які чалавек вымушаны ўдыхаць (так званае пасіўнае курэнне), утрымлівае ў 50 разоў больш канцэрагенаў і аміяку, у 5 разоў больш вокісу вугляроду,   

удвая больш смолаў і нікаціну, чым паступае ў арганізм самога курыльшчыка. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё на

 

 

 

 

14 мінут.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *