Што нялюба кнігалюбу

Памятаю, як школьніцай заходзіла ў кнігарню амаль штотыдзень і абавязкова напярэдадні святаў, каб выбраць «самы лепшы» падарунак маме і бабулі на 8 Сакавіка, брату – да 23 лютага, сяброўцы – на дзень нараджэння і, канешне, парадаваць сябе новым выданнем. Пра тое, што кніга лепшы падарунак, не саромеюся паўтараць і цяпер, калі многія прыярытэты ў жыцці змяніліся, гаворачы сучаснай мовай, змянілі месца ў рэйтынгу папулярнасці.
Даўно на вуліцы 17 Верасня няма таго прывабнага будынка. Самае сумнае, што такога ў Ляхавічах сёння няма наогул: райцэнтр застаўся без кнігарні. Мяркую, што гэта не ёсць добра. Такой думкі прытрымліваюцца многія нашы землякі, некаторыя на гэту тэму пісалі ў рэдакцыю, і, як мінімум, адзін з лістоў быў надрукаваны. У горадзе шмат прадуктовых, прамтаварных магазінаў, даволі развіты райпоўскі, фірменны, сеткавы, прыватны гандаль. Ва ўніверсамах мноства спадарожных тавараў, і толькі ў адзінай кропцы – «Дзіцячы свет «Аліса» – невялікі куточак займаюць кнігі. Гэта прапанова настолькі сціплая, што, вобразна кажучы, хочацца заплакаць ад крыўды – нават не кнігалюбскай, а чалавечай. Абнаўляецца і дабаўляецца кніжны асартымент, мусіць, радзей, чым бывае Новы год.
А цяпер вярнуся да папярэдніх «Сто радкоў ад рэдактара» пад назвай «Няшчырасць пад капірку». Напомню, гаворка ішла пра скачаныя ў інтэрнэце работы-блізняты, якія школьнікі «масавым тыражом» выдалі за свае і даслалі ў рэдакцыю на творчы конкурс. Магчыма, у нейкай ступені ў гэтай гісторыі сярод мноства прычын і адсутнасць кнігарні ў нашым горадзе. Толькі бібліятэк і ўрокаў, факультатываў па літаратуры мала для паўнацэннага абмену рэчываў у душы, у першую чаргу, юных землякоў, каб абудзіць цікавасць і патрэбу чытаць, вучыцца думаць, выказваць сваё меркаванне, мець уласны погляд на падзеі. Кніжная непрапанова гэтаму не спрыяе.
Так, мы навучыліся лічыць грошы, эканоміць, вызначаць першачарговыя траты і тыя, якія могуць пачакаць. З разуменнем ставімся да эканамічнай мэтазгоднасці існавання любога гандлёвага, сэрвіснага, вытворчага аб’екта. Але кнігарня з прапановай ад беларускіх выдавецтваў (вы толькі зазірніце ў любы сталічны, брэсцкі, баранавіцкі кніжны магазін і падзівіцеся на тое багацце, што тут у продажы!), ды, магчыма, па суседстве з аддзелам творчых работ народных умельцаў Ляхавіччыны (пра што неаднойчы гаварыў-раіў-падказваў кіраўнік раёна) магла б стаць добрым фрагментам «аптэкі для душы». І землякі, упэўнена, не міналі б яе. Няўжо ніхто не зацікавіцца такой прапановай, не расфарбуе гэтую «белую пляму» ў разнаквецце жыцця і душэўнай дыялектыкі? Гэта было б люба і кнігалюбу, і проста чалавеку разумнаму.
Вольга БАРАДЗІНА.
Совсем недавно в Одноклассниках увидела фото нашего земляка земляка Михаила Кулика. датированное концом 70-х годов прошлого века:на нём снимок любимого и детьми, и взрослыми книжного магазина. Действительно, сколько воспоминаний связано с ним у многих ляховичан, в том числе и моего поколения,которые жили в то время. Спасибо автору и районке за приятные воспоминания и за то, что поднимаете такие важные темы. Не хочется вспоминать известное, но всё же: не хлебом единым жив человек.Уверена: книжный магазин вряд ли бы пустовал…
Полностью согласна с Ольгой Петровной. Нашему городу действительно нужен книжный магазин. Сейчас ведь такое разнообразие всевозможных изданий и полиграфических решений — на любой вкус! Да, пусть сегодня позволить себе купить хорошую книгу можно далеко не каждый день, но ведь это делает ее более ценным подарком. Это если говорить о художественной литературе. Не хватает и специальной литературы, и даже минимально — школьных специальных тетрадей, атласов и всего прочего. Помню, еще лет 10 назад самой приходилось ездить в Барановичи, чтобы купить то, что школа требует, а с тех пор ничего не изменилось — приходилось совсем недавно ездить за тетрадями младшему брату. Книжный магазин — это действительно нужное место для нас, а еще было бы неплохо, чтобы он работал с различными интернет-магазинами, тогда книги можно было бы заказывать специально для себя.