Факт-экспрэс-навіны

· ЖЫЛЛЁ. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня падпісаў Указ № 13 «Аб некаторых пытанняхпрадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў». У дакуменце ўдакладняюцца ўмовы прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля.

Больш падрабязна — у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».

· НАЗНАЧЭННІ. На пасаду началь-ніка юрыдычнага аддзела райвыканкама назначана Дзіна  ДУБРОЎКА. Дагэтуль яна працавала ў пракуратуры, у тым ліку з 2003 года да мая 2011 года — намеснікам пракурора Ляха-віцкага раёна.

Новым дырэктарам КУП па аказанні паслуг «Ляхавіцкі РКБА» стала Ганна КУНІЦКАЯ, якая дагэтуль працавала на прадпрыемстве галоўным бухгалтарам.

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны: за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з юбілейнай датай — начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла ПАЛТАРАК; за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную мэтанакіраваную работу па ўмацаванні матэрыяльнай базы ўстановы, добраўпарадкаванні тэрыторыі лагера, стварэнні бяспечных умоў для якаснага і карыснага адпачынку — начальнік аздараўленчага лагера «Чайка» аддзела адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама Надзея ПАТАПЧЫК.

Падзячныя пісьмы райвыканкама ўручаны: за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна — сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Таццяне ГІБЕЖ; загадчыцы аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Таццяне РАВІНСКАЙ; за высокапрафесійную арганізацыю семінара па тэме «Арганізацыя метадычнай работы па аптымізацыі шляхоў і сродкаў павышэння якасці школьнай прыродазнаўчанавуковай адукацыі» — начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Святлане ЮРЛЕВІЧ.

· ЁСЦЬ ПЫТАННЕ ДА НАТАРЫУСА? Як паведаміла загадчыца дзяржнатканторы раёна Іна Шабацько, у студзені плануюцца выезды ната-рыуса ў аграгарадкі: 13 — Конькі,           18 — Востраў, 20 — Падлессе,  25 — Тальмінавічы, 27 — Малое Гарадзішча. Заяўкі на выезд прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў і натарыусам па тэлефоне 2-50-67.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *