БДУ прыняты ў Еўрапейскую асацыяцыю ўніверсітэтаў
Беларускі дзяржаўны універсітэт прыняты ў Еўрапейскую асацыяцыю універсітэтаў (EUA), паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
EUA — буйнейшая міжнародная арганізацыя, яна цесна супрацоўнічае з міжурадавымі структурамі Еўрапейскага саюза, а таксама з еўрапейскімі ўстановамі і міжнароднымі асацыяцыямі, аказвае істотны ўплыў на развіццё вышэйшай адукацыі ў еўрапейскім рэгіёне.
Як адзначылі ў прэс-службе, членства ў Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў дае права БДУ ўдзельнічаць у еўрапейскіх канферэнцыях, у праектах і даследаваннях у галіне развіцця вышэйшай адукацыі і вузаўскай навукі, у школах і семінарах, ва ўнікальных праграмах павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў ВНУ, дае магчымасці абмену вопытам з вядучымі экспертамі, знаёміцца з апошнімі тэндэнцыямі ў развіцці вышэйшай адукацыі і навукі, перадавым вопытам еўрапейскіх ВНУ.
Структура кіравання EUA ўключае прэзідэнта, калегію і савет. Вышэйшым органам з’яўляецца Генеральная асамблея. Заснавана асацыяцыя ў 2001 годзе ў выніку зліцця Асацыяцыі еўрапейскіх універсітэтаў і Канфедэрацыі канферэнцыі рэктараў ЕС. Асноўныя мэты яе стварэння — садзейнічанне развіццю ВНУ ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі вышэйшай адукацыі. Асацыяцыя аб’ядноўвае 800 удзельнікаў з 46 краін Еўропы.
БЕЛТА.