Факт-экспрэс-навіны

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: за высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад і шматгадовую працу ў органах сацыяльнай абароны, у сувязі з Днём работнікаў сацыяльнай абароны — галоўны спецыяліст сектара пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена ВЯЛІЧКА; за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем — ветэран працы Аляксандр КАНАНЕНКА.

· ПРЭЗЕНТАЦЫЯ. 18 студзеня ў 14.00 у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі нашай зямлячкі Валянціны Пабягайла «Паміж вясной і восенню».

· БЕЗ АЛКАГОЛЮ. Нагадваем, што 17 студзеня з 8.00 да 11.00 праходзіць раённая акцыя «Раніца цвярозасці». У гэты час забаронена рознічная рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва.

· МАРШРУТЫ ВЫХАДНОГА ДНЯ. Як расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, 15 студзеня апоўдні ГДК запрашае на тэатралізаванае прадстаўленне «У Снежнай каралевы», а вечарам у Конькаўскім СДК пройдзе вечарынка з нагоды «старога» Новага года «Вечар у аграгарадку Конькі паблізу Ляхавіч».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *