Суботнік для нашай Грушаўкі
У межах праекта трансгранічнага супрацоўніцтва па праграме «Польшча–Беларусь–Украіна» ў нашым раёне плануецца частковая рэстаўрацыя сядзібнага дома і кансервацыя капліцы комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка.
Для рэалізацыі задуманага неабходна распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аднаўленчыя работы. Крыніца фінансавання – замежныя інвестыцыі і іншыя сродкі, не забароненыя беларускім заканадаўствам. Райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні 2 снежня на добраахвотнай аснове раённага суботніка на працоўных месцах. Заробленыя падчас суботніка сродкі арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы, чые калектывы ўдзельнічалі ў суботніку, добраахвотна пералічваюць на разліковы рахунак раённага выканаўчага камітэта BY36АКВВ36416079100621300000 у ЦБП 117 г. Ляхавічы, ф-л 802 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Баранавічы.
Паўдзельнічаць у важнай і карыснай справе могуць прадпрыемствы любой формы ўласнасці. І праз некалькі гадоў, наведваючы абноўленую і добраўпарадкаваную Грушаўку, мы з гонарам скажам, што таксама маем дачыненне да гэтага.
“ЛВ” будзе расказваць сваім чытачам пра ход рэалізацыі праекта.