Гарэлі, і гарэць будзем

Перажыць пажар – адно з самых сур’ёзных выпрабаванняў для чалавека. А калі менш як за год пажарныя прыязджаюць у адзін і той жа дом  4 разы? Ці можна лічыць пацярпелымі пагарэльцаў, якія кожны раз самі становяцца прычынай надзвычайнай сітуацыі?

Гэты адрас у вёсцы Альхоўцы супрацоўнікам РАНС добра вядомы. Яшчэ і месяца не прай-шло, як падраздзяленні выратавальнікаў выязджалі на вуліцу Садовую, 43 на тушэнне  чарговага ўзгарання, а потым – зноў жа чарговы раз – наведалі злашчасны адрас з прафілактычнымі мэтамі. Пра гэта, дарэчы, пісала і раёнка (“ЛВ” №97, 17.12.11 г.). Тады гаспадар дома Сяргей Пацукевіч быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф у 1050000 рублёў, дарэчы, пакуль так і не заплачаны. Як не выканана і прадпісанне на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Новая нагода для выкліку пажарных не прымусіла чакаць. Удзень 7 сту-дзеня вяскоўцы ўбачылі, што з домаўладання ідзе дым, і патэлефанавалі па нумары 101. Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў суседзі эвакуіравалі гаспадара дома, яго сужыцелька выбралася сама. Як аказалася, загарэліся пасцельныя прыналежнасці і сцяна дома. Прычына пажару знаёмая – курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Самае сумнае ва ўсёй гэтай гісторыі, што літаральна на наступны дзень патэлефанавалі зноў з Альхоўцаў: “сямейка” працягвае баляваць ужо ў суседнім доме…

Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар групы прапагандыі навучання РАНС

One thought on “Гарэлі, і гарэць будзем

  • 14/01/2012 в 20:27
    Permalink

    Дык навошта было ехаць к iм на выратаванне, няхай бы гарэлi, i няхай бы нiхто не убачыу, ды не пазванiу. Толькi смеццем гэтым напауняць старонкi газет.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *