У міні-футбол гуляюць сапраўдныя мужчыны
Ідэю правесці калядны турнір па міні-футболе аматары гэтага гульнёвага віду спорту выносілі даўно. І, нарэшце, мара стала рэальнасцю. 6 студзеня ў ДЮСШ прайшоў турнір сярод ветэранаў-аматараў на прызы, заснаваныя спартсменамі, якія ў свой час выступалі за футбольную каманду калгаса “Новае жыццё”. Разам з імі ў ролі арганізатараў спаборніцтваў выступіў фізкультурна-спартыўны клуб “Колас”.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел 4 каманды футбалістаў-аматараў ва ўзросце старэй за 40 гадоў. Нягледзячы на аматарскі статус турніру, барацьба ў кожным матчы была напружанай, і забітым галам далёка не юныя футбалісты радаваліся ад душы. Пераможцам першага (плануецца, што спаборніцтва стане традыцыйным і з удзелам большай колькасці каманд) каляднага турніру стала футбольная дружына “Старт”. На 2 і 3 месцах адпаведна каманды “Беларусь” і “Хімія”. Замкнула турнірную табліцу каманда “Новага жыцця”.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ
Ага, мабыць было так холадна, што хлопцы на касцюмы з галстукамi панадзявалi спартыунае адзенне ))))