Вінаваты наравірус?

Пры лабараторных даследаваннях, праведзеных у навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у юныхрасійскіх дзюдаістаў, якія падчас спартыўна-трэніровачных збораў у Ляхавіцкім спарткомплексе захварэлі і трапілі на бальнічны ложак, выяўлены наравірус. Ён з’яўляецца ўзбуджальнікам адной з разнавіднасцяў энтэравіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў “ЛВ” галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Усцюшкоў. Усе пацыенты выпісаны са стацыянара і ў чацвер адправіліся дадому ў Расію.

Уладзімір Рыгоравіч нагадаў, што на пачатку гэтага тыдня ноччу два члены расійскай каманды      паступілі ў бальніцу з сімптомамі гастраэнтэрыту. Нашы медыкі выявілі яшчэ некалькі чалавек з падобнымі сімптомамі. На працягу двух дзён былі шпіталізаваны 14 дзяцей. Папярэдне дваім быў пастаўлены дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне і фарынгіт, шасцярым – востры гастрыт, астатнім – востры гастраэнтэрыт.

Праз суткі 10 рабят выпісалі, у сераду і астатнія ў здавальняючым стане пакінулі сцены бальніцы.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Віталій Ціханаў, эпідэміялагічнае расследаванне працягваецца.

Вольга СВЯТЛОВА

One thought on “Вінаваты наравірус?

  • 14/01/2012 в 20:21
    Permalink

    Деж яны так елi смачна?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *